Чыгуначная катастрофа ў ЗША

13 мая 2015

Сама меней 5 чалавек загінулі, яшчэ больш як 140 атрымалі раненні ў выніку чыгуначнай катастрофы ў ЗША. Аварыя адбылася ў раёне горада  Філадэльфія. У цягніка, які рухаўся з Вашынгтона ў Нью-Ёрк, пры заходзе на паварот з рэек сышлі 7 вагонаў. 2 з іх перавярнуліся. У саставе знаходзіліся 240 пасажыраў. Прычыны трагедыі высвятляюцца. Федэральнае бюро расследаванняў ЗША ўжо заявіла, што прыкмет тэракту ў інцыдэнце  няма