Затоплены населеныя пункты, спынены рух цягнікоў, закрыты школы - на поўначы Італіі дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі

17 мая 2023

Магутная паводка на поўначы Італіі. Да разліву рэк прывялі моцныя ліўні, дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі. Затоплены населеныя пункты, пашкоджаны сельгасугоддзі, пачаўся сход апоўзняў. У рэгіёне спынены рух цягнікоў і закрыты школы. Многія вымушаны чакаць дапамогі на дахах дамоў. Венецыя рыхтуецца пусціць у ход мабільны бар'ер, узведзены ў лагуне для абароны ад паводак. Згодна з прагнозамі, і ў найбліжэйшыя дні ў краіне чакаюцца ападкі.