Заходнюю Еўропу не пакідаюць маштабныя паводкі

3 февраля 2014

Затапіла вялізныя тэрыторыі ў Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Партугаліі. З аварыйных дамоў эвакуіраваныя тысячы людзей. Ёсць і ахвяры. На Сіцыліі загінула жанчына і двое дзяцей. Машыну, у якой яны ехалі, змыла ў раку.


А на паўднёвую частку Старога Свету абрынуліся ледзяныя дажджы. У Славеніі ўжо другія суткі без электрычнасці застаецца большая частка краіны. Святла няма амаль у 90 000 дамоў. Галалёд заблакіраваў рух на ўсіх трасах, шматлікія дарогі дагэтуль перакрытыя. У Сербіі і Румыніі не спыняюцца снегапады з завеямі. Спецтэхніка не паспявае расчышчаць гурбы, вадзіцеляў эвакуіруюць верталётамі.