Паўднёвая Еўропа пад уладай непагадзі

24 февраля 2018

На рэгіён абрынулася пахаладанне, снегапады, штармавыя вятры і ледзяныя дажджы. Так, у Харватыі непагадзь прывяла да сапраўднага хаосу на дарогах. Найбольш складаная сітуацыя ў раёнах Ліка і Горскі Котар. Там выпала настолькі шмат снегу, што рух аўта- і чыгуначнага транспарту стаў практычна немагчымым. Вызваляюць ад снегу праезную частку камунальныя службы і вайскоўцы.

З уборкай снегу ледзь спраўляецца і тэхніка ў Італіі. Не абышлі снегапады Грэцыю і Румынію. Прагнозы несуцяшальныя. Непагадзь захаваецца ў рэгіёне на выхадных.