Поўдзень Румыніі засыпае снегам

21 марта 2018

Тэмпература паветра апусцілася да мінус 5. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, пік снегападаў прыпадзе на чацвер-пятніцу. Улады Бухарэста прынялі рашэнне ў гэтыя дні закрыць сотні школ, каледжаў і дзіцячых садоў. У канцы лютага ў Румыніі непагадзь прывяла да сур'ёзных цяжкасцяў у працы транспарту. Моцныя снегапады выклікалі перабоі з электрычнасцю і мабільнай сувяззю. Не працавалі школы і дзіцячыя сады.