20 снежня - Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі

20 декабря 2016

Прафесійнае свята адзначаюць сёння супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі. 99 гадоў таму былі створаныя органы Усерасійскай надзвычайнай камісіі. Праз год утвораная ваенная контрразведка. Гэтая дата на працягу многіх дзесяцігоддзяў адзначалася неафіцыйна як Дзень чэкіста. Рашэннем кіраўніцтва Беларусі 20 снежня стаў афіцыйным Днём супрацоўніка органаў дзяржбяспекі.

Як і ва ўсе часы, галоўная каштоўнасць для КДБ - людзі. Менавіта дзякуючы радавым супрацоўнікам праца ведамства набыла больш сістэмны і прадметны характар. А мэты, што стаяць перад КДБ, маюць першачарговае значэнне - захоўваць цэласнасць, недатыкальнасць і бяспеку краіны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя