Японцы прадэманстравалi робатаў, якія атрымалі назву Балельшчыцы.

26 сентября 2014

Японская кампанія Murata прадэманстравала робатаў, якія атрымалі назву Балельшчыцы. Яны могуць сінхронна танцаваць, выступаючы ў якасці мініяцюрнай групы падтрымкі. Усе прылады вышынёй 36 сантыметраў балансуюць і перасоўваюцца на шары. Murata не першы раз выпускае падобныя распрацоўкі. У 91-м годзе быў прадэманстраваны першы робат на двухколавым веласіпедзе Murata Boy, а ў 2008-м кампанія прэзентавала робата, здольнага перамяшчацца на адным коле.