Спецыяльны рэпартаж "Фін яго ведае" ў 21:50 на "Беларусь 1"

5 декабря 2017

Падняць мільярды з зямлі. Ператварыць сметнікі ў палі для гольфа. А краіну без нафты і газу вывесці ў лепшыя ў эканоміцы і сацыяльнай сферы. Як? "Фін яго ведае".

Напярэдадні 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі Агенцтва тэленавін прапаноўвае спецыяльны рэпартаж. Пра краіну Суомі. Якія праекты фіны рэалізуюць у нас? Якімі ідэямі гатовыя дзяліцца? Пра зялёную эканоміку, альтэрнатыўную энергетыку і адукацыю. "Фін яго ведае". Глядзіце сёння пасля "Панарамы".