"Мінскі дыялог" сабраў пад адным дахам каля 400 экспертаў з 50 краін

25 мая 2018

У гэтыя хвіліны завяршаецца трохдзённы форум "Мінскі дыялог". Некалькі дыскусій эксперты прысвяцілі эканоміцы і перспектывам узаемаадносін паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ЕС. Аднак асноўная тэма форуму - рэгіянальныя пытанні бяспекі.

Эндру Уілсан, старшы навуковы супрацоўнік Еўрапейскага савета па міжнародных справах (Вялікабрытанія):

"Вялікая праблема ў тым, што маленькія краіны таксама маюць патрэбу ў праве выказацца, асабліва калі ў іх няма ніякіх структур бяспекі, я маю на ўвазе ў глабальным сэнсе. А іх часта не чуюць. На гэтым форуме нават галасы невялікіх краін пачутыя. Сёння санкцыі ідуць за санкцыямі - гэта, па сутнасці, альтэрнатыва сапраўднай вайне. Але яны робяць сітуацыю яшчэ больш складанай".

Нагадаем, што "Мінскі дыялог" сабраў пад адным дахам каля 400 экспертаў з 50 краін. Сярод іх Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, чыноўнікі НАТА, спецыялісты вядучых даследчых цэнтраў Еўропы і ЗША.