Выбух у Данецку на з'ездзе Кампартыі самаабвешчанай ДНР

29 сентября 2018

Чацвёра пацярпелі. Сярод іх - кандыдат на пасаду кіраўніка ДНР Ігар Хакімзянаў. Унутры будынка знаходзілася каля паўсотні чалавек. На месцы здарэння знойдзены пакет, унутры ўсё згарэла. Паводле папярэдняй версіі, невядомымі была закладзена самаробная ўзрыўчатка. Бомбу актывавалі альбо дыстанцыйна, альбо ў ёй быў гадзіннікавы механізм.