Выбух ля пасольства Кітая ў Бішкеку прызнаны тэрактам

30 августа 2016

Аднак адказнасць за здарэнне на сябе ніхто яшчэ не ўзяў. Напад, нагадаем, адбыўся сёння раніцай у дыпламатычным квартале. Смяротнік спрабаваў пратараніць вароты дыппрадстаўніцтва Кітая на машыне, якая затым узляцела на паветра. Выбух быў настолькі моцным, што яго чулі амаль ва ўсіх раёнах Бішкека. Злачынец загінуў на месцы. Яго асобу пакуль не высветлілі. Тры супрацоўнікі аховы пасольства - ужо вядома, што гэта грамадзяне Кыргызстана, - параненыя і шпіталяваныя. Іх жыццю нічога не пагражае. Сярод кітайскіх дыпламатаў пацярпелых няма. У Кыргызстане ўводзяцца дадатковыя меры бяспекі, бо заўтра краіна адзначыць 25 гадоў незалежнасці.