Усе паркі французскай сталіцы ўздоўж Сены сёння закрыюць

10 марта 2020
Прычына - моцныя дажджы, з-за якіх рака выйшла з берагоў. Узровень вады дасягнуў адзнакі  4 метры 20 сантыметраў. Затоплены шэраг пірсаў і ўзбярэжных пешаходных зон. Гарадскія ўлады папярэджваюць, што Парыж можа пацярпець ад паўтору катастрафічнай паводкі студзеня 1910 года. Тады ўзровень вады ў Сене падняўся да 8 метраў 62 сантыметраў. Былі затопленыя многія раёны ў цэнтры горада.