Буйную партыю асоба небяспечнага псіхатропу знайшлі мытнікі ў цягніку "Адэса-Мінск"

7 февраля 2019

Буйную партыю асоба небяспечнага псіхатропу знайшлі гомельскія мытнікі ў цягніку "Адэса-Мінск" Падчас надгляду ў мытным пункце "Цяруха" ў тэхналагічным памяшканні вагона аператыўнікі знайшлі пакет з рэчывам цёмна-карычневага колеру. Лабараторныя даследаванні пацвердзілі, што ў яго складзе ёсць амфетамін. Яго маса склала больш за 35 грамаў.

Дарэчы, летась гомельскія мытнікі спынілі 96 спроб пазапраўнага перамяшчэння наркотыкаў. А ў студзені   ўжо 17 такіх выпадкаў.