Усё менш расіян падтрымліваюць рэжым самаізаляцыі

6 мая 2020
Апытанне сацыялагічных служб OMI і "Платформа" паказала, што рэзка знізілася колькасць расіян, якія падтрымліваюць увядзенне рэжыму самаізаляцыі. Зараз абмежаванні здаюцца дарэчнымі толькі 47 працэнтам грамадзян, тады, як месяц таму самаізаляцыю падтрымлівалі 62 працэнты расіян. Усё менш грамадзян краіны-суседкі спадзяюцца, што іх вымушанае зняволенне завершыцца ў маі. Траціна апытаных чакае, што абмежаванні знімуць у чэрвені, 16 працэнтаў - што ў ліпені. Тым часам кіраўнік "Раснана" Чубайс ацаніў верагодныя страты Расіі ад каранцінных мер і спынення ўсіх відаў эканамічнай дзейнасці не на мільярды, а на трыльёны рублёў.