Чатырохногі супрацоўнік у гродзенскім ЖЭСе

19 октября 2016

У Гродзенскім ЖЭСе №6 афіцыйна чатырохногі супрацоўнік, зарплату якому плацяць аўсом і сенам, а прэмія выдаецца цукеркамі. Конь Кузя ўжо 18 гадоў з гонарам выконвае ўсе службовыя абавязкі - перавозіць людзей і дастаўляе грузы ва ўсе канцы Гродна. За ўсе гады ён ні разу не быў на бальнічным і не браў адгулы. Увогуле, арэ Кузя як конь. Усе падрабязнасці - у Дзмітрыя Смірнова.

Кузя, сапраўды, працаўнік адказны і працуе згодна са штатным раскладам - з 8 раніцы і да 5 вечара. Возіць грузы, дастаўляе да месца рамонту і рабочых. Іван - галоўны вознік і конюх Гродзенскага ЖЭСа. З Кузям разам яны ўжо 7 гадоў праходзяць тэхагляды і стаяць у гарадскіх заторах. Сярод дарожнай мітусні ёсць толькі адно, чаго Кузя не выносіць.

Рабочыя конныя маршруты Кузьмы за дзень расцягваюцца на некалькі кіламетраў. Тэрыторыя шостага ЖЭСа па плошчы амаль мікрараён. Але, паводле слоў самога Івана, з такім напарнікам кожны дзень на працы ў задавальненне.

У ЖЭСе гавораць, што конь у горадзе больш эфектыўны за аўтамабіль. Разгарнуцца або прыпаркавацца Кузьме значна прасцей.

У Кузі выдатная памяць - ён памятае фактычна кожны маршрут, па якім хоць аднойчы праехаў. Між тым, ён вельмі адказны - ніколі не праедзе на чырвоны сігнал святлафора.

Клапоцяцца аб Кузьме тут з усёй адказнасцю. Летам, калі ён ночы напралёт праводзіць на пашы, да яго нават прыстаўленая ахова. На ўсякі выпадак.

А яшчэ ў Кузі і Івана Богдана ёсць адна на дваіх грамата - за шматгадовую і добрасумленную працу.