Якім можа стаць Мінск праз паўстагоддзя, паказалі сталічныя школьнікі. Архітэктурныя ідэі прэзентавалі ў тэматычнай кнізе. Кожны з праектаў (усяго сто работ) выканалі па ўсіх правілах архітэктурнай граматы. Што трапіла на старонкі незвычайнага альбома, раскажа Аляксандра Кавеліч.
Гэта не проста ўрок малявання. Сафія Соркіна старанна працуе над архітэктурным праектам. І хаця малюнак здаецца зусім аматарскім, у ім захаваны прафесійны погляд. Паказаць, якім будзе горад будучыні. Такое заданне атрымалі вучні сталічнай профільнай школы. На працягу некалькіх гадоў яны вывучалі архітэктурную грамату, каб прадэманстраваць свае дызайнерскія ідэі і практычныя рашэнні. А таму кожны план зрабілі па ўсіх прафесійных правілах.
Самыя арыгінальныя задумкі (а гэта сотня работ) аб'ядналі ў тэматычную кнігу. Пакуль у віртуальным фармаце. Змайстраваць скульптуру з макаронаў ці клумбу з кардону. Першыя крокі да сваіх уласных праектаў на канікулах робяць і самыя малодшыя ў дзіцячым лагеры. Кожны дзень новая творчая задача. Дарэчы, убачыць арыгінальныя задумкі юных архітэктараў можна будзе на тэматычнай выставе. Яна адкрыецца ў Палацы мастацтваў напярэдадні Новага года.
Архітэктурныя праекты школьнікаў прэзентавалі ў сталіцы
11 ноября 2019













