Урачы не выявілі прамой сувязі паміж ужываннем чырвонага мяса і праблемамі са здароўем

2 октября 2019

Чырвонае мяса бясшкодна. Да такой высновы прыйшла міжнародная група ўрачоў і дыетолагаў пад кіраўніцтвам спецыялістаў з Канады і Еўрасаюза. Яны не выявілі прамой сувязі паміж ужываннем мяса і з'яўленнем злаякасных пухлін, дыябету або праблем з сэрцам. Праўда, размова ідзе аб умераным ужыванні - тры-чатыры порцыі за тыдзень.