Старшыня КДБ у праекце "Размова ў Прэзідэнта" падзяліўся падрабязнасцямі гучных карупцыйных злачынстваў

3 февраля 2018

Сталі вядомыя нюансы справы БелАВМ і крадзяжоў у лясной гаспадарцы. 24 студзеня з доказамі злачынства быў затрыманы адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Віцебскай вобласці. Па маштабнай карупцыйнай схеме лесаматэрыялы вывозіліся за межы Беларусі пад выглядам танных дроў, за мяжой афармляліся як прадукт высокай якасці і вярталіся ў нашу краіну. Урон эканоміцы - дзясяткі і сотні тысяч еўра за год.