Уражлівыя кадры вывяржэння вулкана ў Японіі

7 марта 2018

На востраве Кюсю прачнулася агнядышная гара Сімоэ з фільма пра Джэймса Бонда. На відэа - клубы попелу, якія паднімаюцца ў неба на сотні метраў. Мясцовыя ўлады абвясцілі трэці - аранжавы - узровень небяспекі. Яны заклікалі турыстаў і жыхароў рэгіёна не набліжацца да вулкана. У аэрапорце недалёка ад гары адмененыя некалькі дзясяткаў авіярэйсаў.