Восьмы раўнд перамоў па ўрэгуляванні канфлікту ў Сірыі прайшоў у сталіцы Казахстана

22 декабря 2017

Акрамя бакоў канфлікту, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі краін-гарантаў: Ірана, Расіі і Турцыі, а таксама дэлегаты з краін-назіральнікаў - ЗША і Іарданіі. Вынікам стала прыняцце дакумента па размініраванні, а таксама палажэння па працоўнай групе датычна вызвалення палонных і затрыманых. Атрымалася ўзгадніць дату правядзення Кангрэса сірыйскага нацыянальнага дыялогу, ён адбудзецца ў Сочы 29-30 студзеня. Чарговыя ж сірыйскія перамовы адбудуцца ў Астане ў лютым.