Беларускія праваахоўнікі спынілі канал пастаўкі гераіну з Афганістана ў ЕС

10 февраля 2020
Вечарам 7  лютага ў Гродзенскім раёне затрыманы два замежныя грамадзяніны.  Мужчыны  збіраліся вывезці больш чым 6 кілаграмаў наркотыку ў Германію. Наша краіна выкарыстоўвалася як транзітная тэрыторыя. Падазроныя перамяшчаліся на дзвюх машынах, у кузаве адной з іх і былі знойдзены скруткі з парашком (схованкі абсталявалі ў тэхнічных нішах аўтамабіля).  Экспертыза пацвердзіла, што гэта асабліва небяспечны наркатычны сродак гераін. Гераін выявілі пры дапамозе інспекцыйна-надглядальнага комплексу. Разам з наркакантролем у аперацыі прымалі ўдзел  спецыялісты мытні і Пагранінага камітэта. Узбуджана крымінальная справа.