Фінальны этап фестывалю "Вытокі. Крок да Алiмпу" прымае Мінск

28 августа 2021

Заваёўвалі вяршыню спартыўнага Алімпу і ў Мінску. 

Пасля турнэ па гарадах Беларусі спартыўна-культурны фестываль  "Вытокі. Крок да Алiмпу" прымае сталіца. Гэта сёмы і заключны этап сёлета!  Пляцоўка каля Палаца спорту сабрала выставы, фуд-корты, зоны з конкурсамі і рознымі актыўнасцямі. Традыцыйна галоўнай з іх стаў Алімпійскі квэст, дзе кожны ахвочы мог праверыць свае сілы і спрыт, выканаць усе заданні і атрымаць прызы ад арганізатараў - Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі  і партнёраў фестывалю. 

У гушчыні падзей гэты дзень правяла наш карэспандэнт Крысціна Камыш.