Хваляванні ў Каталоніі не сціхаюць

3 октября 2017
Сёння там пройдзе масавая акцыя пратэсту супраць жорсткіх дзеянняў іспанскай паліцыі падчас рэферэндуму аб незалежнасці. Галоўнае патрабаванне - спыніць ушчамленне свабоды слова і сходаў у аўтаноміі. У Барселоне ў гэты дзень скароцяць працу грамадскага транспарту. Менш персаналу будзе ў аэрапортах. Закрыюцца некаторыя музеі, тэатры і выставы. Да ўсеагульнай забастоўкі далучацца футбольныя клубы "Барселона" і "Жырона".