Як працуе адзіны партал электронных паслуг і ці рэальна вырашыць праблему ў адзін клік

18 июня 2023

Прэзідэнт, як заўсёды, паслядоўны: на вышэйшым узроўні і на месцах важная эфектыўная работа. І дзяржорганы павінны стаць больш даступнымі і адкрытымі. Ніякага фармалізму і перакідвання папер з аднаго ведамства ў другое. А патрэбнымі паслугамі якраз карыстацца ў электронным фармаце.

На гэта арыентуе новы ўказ Прэзідэнта па павышэнні эфектыўнасці працы дзяржструктур з насельніцтвам і суб'ектамі гаспадарання. Пра тое, што краіна не можа развівацца без татальнай дэбюракратызацыі і лічбавізацыі, кіраўнік дзяржавы гаварыў падчас Паслання народу і парламенту.

Людзі не павінны сядзець гадзінамі ў чэргах для рашэння сваіх пытанняў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць развіцця адзінага партала электронных паслуг.

Як ім скарыстацца і ці рэальна вырашыць праблему ў адзін клік? Разбіралася Ілона Валынец (падрабязнасці ў відэа).