У Беларусі зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2020 год

21 декабря 2019
Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. Так, будуць выдзелены сродкі на аб'екты, што ўводзяць у эксплуатацыю ў наступным годзе. Сярод іх важныя сацыяльныя: гэта дамы для шматдзетных сем'яў, райбальніца, цэнтр творчасці моладзі ў Астраўцы, дарослая і дзіцячая паліклінікі ў Гомелі, завяршэнне рэканструкцыі Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах і іншыя. На фінансаванне 107 аб'ектаў плануецца накіраваць больш як 580 млн рублёў.