У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава Шрагі Царфіна

5 декабря 2019
Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава Шрагі Царфіна. Яна прымеркавана да 120-годдзя мастака і стане першай персанальнай на яго радзіме. 

Царфін нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы пад Мінскам. Вучыцца з'ехаў у 14 гадоў і больш у Беларусь не вяртаўся. Стаў вядомы ў Францыі, быў адным з прадстаўнікоў мастацкай плыні "Парыжская школа". Мастацтвазнаўчыя кнігі называюць Царфіна французскім мастаком. У Беларусі гэтае імя стала вядома менш чым 10 гадоў таму. Тады на радзіме не было ніводнай яго работы, сёння каля шасцідзесяці. І адзіны ў свеце музей Царфіна.

Юбілейная выстава Шрагі Царфіна ў Мінску пройдзе раней, чым у Францыі. На Манмартры ў Парыжы вернісаж запланаваны на наступны год.