У Францыі аб'яўлены склад новага ўрада

3 апреля 2014

У Францыі аб'яўлены склад новага ўрада пад кіраўніцтвам Мануэля Вальса, колькасць міністраў у ім скарацілася да шаснаццаці - больш чым удвая. Сярод новых фігур - былая грамадзянская жонка прэзідэнта Франсуа Аланда Сегален Руаяль, яна ўзначаліла Міністэрства экалогіі, развіцця і энергетыкі. Уплывовая пасада кіраўніка Мінфіна дасталася Мішэлю Сапену. Пасаду кіраўніка МЗС захаваў за сабой Ларан Фабіус. Напярэдадні Мануэль Вальс заявіў, што новы ўрад прадоўжыць курс ранейшага кабінета і ставіць сваёй галоўнай задачай зніжэнне дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту і вяртанне даверу выбаршчыкаў.