Пазапланавыя канікулы пачаліся ў італьянскіх школьнікаў

26 февраля 2018

У рэгіёне прагназуюць нязвыклыя для Апенінаў мінус 10. Улады просяць мясцовых жыхароў паведамляць у паліцыю або бальніцы пра людзей, якія спяць на вуліцах. Сітуацыя ў суседніх краінах таксама блізкая да крытычнай. Паводле слоў сіноптыкаў, такіх халадоў у Еўропе не было гадоў пяць. Халодны фронт, які еўрапейцы жартам завуць "Масква-Парыж", ідзе з Сібіры. Марознае надвор'е пратрымаецца на кантыненце да пачатку сакавіка.