Улады ЗША абавяжуць мігрантаў здаваць гісторыю карыстання сацсеткамі за пяць гадоў

30 марта 2018

Як паведамляе "Сі-Эн-Эн", гэта зробіць больш жорсткай сістэму праверкі замежнікаў, якія хочуць атрымаць права на сталае месцажыхарства ў Штатах. Ініцыятыва з'явілася пасля тэракта ў Сан-Бернардына. Як высветлілася, адзін з баевікоў легальна прыехаў у ЗША, хоць прапагандаваў экстрэмісцкія погляды ў сацсетках.