Улады Перу аб’явілі аб увядзенні надзвычайнага становішча ў трох рэгіянальных дэпартаментах

31 марта 2015

Улады Перу аб’явілі аб увядзенні надзвычайнага становішча ў трох рэгіянальных дэпартаментах на поўначы краіны, якія пацярпелі ад моцных праліўных дажджоў, паводак і апоўзняў. Праводзіцца эвакуацыя людзей. Толькі за апошнія некалькі дзён стыхія забрала жыцці 28 чалавек і знішчыла звыш 1200 дамоў. Патокі вады заблакіравалі галоўную аўтамагістраль Перу, якая злучае сталіцу Ліму з цэнтральнай часткай краіны. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, такое надвор'е захаваецца як мінімум да мая. Навукоўцы гавораць, непагадзь выклікана рэзкім пацяпленнем тэмпературы паверхні Ціхага акіяна, што можа прывесці да кліматычных анамалій: засухі ў адной частцы свету і паводцы ў другой.