У краіне стартавала маштабная акцыя "Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі"

16 марта 2019

Мы памятаем якой цаной нам дасталася мірная і свабодная краіна, мы памятаем тых, хто цаной жыцця стаяў за Радзіму. У іх ліку было нямала жанчын. Сёння ў краіне стартавала маштабная акцыя "Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі". У Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: уручалі кветкі, прамаўлялі словы падзякі.

Таксама Беларускі саюз жанчын запускае і сацыяльны дабрачынны праект для дзяцей. Дзеці з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку з малазабяспечаных і няпоўных сем'яў, змогуць наведаць знакавыя месцы - Хатынь, Брэсцкую крэпасць, Буйніцкае поле і Трасцянец.