Улады Бельгіі атрымалі інфармацыю аб пагрозе тэракта

21 ноября 2015

Улады Бельгіі атрымалі інфармацыю аб пагрозе тэракта, падобнага да парыжскага. Аб гэтым піша выданне "Суар" са спасылкай на заяву прэм'ер-міністра краіны Шарля Мішэля. Менавіта на гэтым фоне ў бельгійскай сталіцы ўпершыню ў гісторыі аб'яўлены найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Нагадаем, што з раніцы ў Бруселі зачыненае метро і некаторыя падземныя чыгуначныя станцыі, а мясцовае насельніцтва заклікалі пазбягаць месцаў вялікага збору людзей. Раней бельгійскія ўлады заяўлялі, што прынялі такія меры ў сувязі з правядзеннем у горадзе аперацыі ў рамках расследавання тэрактаў у Парыжы.