Краіны G-7 выказаліся супраць вяртання Расіі ў суполку

9 июня 2018

Краіны G-7 аднагалосна выказаліся супраць закліку ЗША вярнуць у суполку Расію. Пра гэта паведаміла канцылярыя прэзідэнта Францыі. Агульную пазіцыю ўзгаднілі на саміце G-7 у Канадзе Эмануэль Макрон, нямецкі канцлер Ангела Меркель, брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй і новы кіраўнік урада Італіі Джузэпэ Контэ. Хоць раней Контэ выказваўся за тое, каб падтрымаць прапанову Дональда Трампа. Нагадаем, Расію выключылі з групы васьмі індустрыяльна развітых краін у 2014 годзе праз канфлікт у Данбасе.