Віктар Януковіч накіраваў Уладзіміру Пуціну пісьмовую просьбу

4 марта 2014

Віктар Януковіч, зняты з пасады прэзідэнта Украіны Вярхоўнай Радай, накіраваў кіраўніку Расіі Уладзіміру Пуціну пісьмовую просьбу выкарыстаць Узброеныя Сілы РФ для абароны насельніцтва Украіны. Пра гэта паведаміў на пазачарговым адкрытым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў ААН Віталь Чуркін.


Нагадаем, раней Віктар Януковіч заяўляў, што прадаўжае лічыць сябе прэзідэнтам Украіны. Савет Бяспекі ААН ужо двойчы збіраўся ў сувязі са складанай палітычнай сітуацыяй у гэтай краіне. У мінулую пятніцу члены Савета Бяспекі правялі закрытую сустрэчу, а ў суботу - дыскусіі ў адкрытым рэжыме.