Вярхоўная рада сёння прыняла пастанову аб пераназванні горада Днепрапятроўск у Дніпро

19 мая 2016

Вярхоўная рада сёння прыняла пастанову аб пераназванні горада Днепрапятроўск у Дніпро ў рамках закона аб дэкамунізацыі. Пры гэтым яго жыхары і мясцовыя ўлады выступаюць супраць такіх перамен. Яшчэ ў снежні гарсавет звярнуўся ў Раду з просьбай захаваць імя горада на той падставе, што ён названы ў гонар апостала Пятра. Днепрапятроўскам горад стаў у 1926 годзе. Да гэтага ён быў Екацярынаславам.