Сёння сталі вядомыя падрабязнасці гучнага ДТЗ у цэнтры Мінска

17 сентября 2018

Папярэдне праваахоўнікі пацвердзілі: вадзіцель, які ўчыніў аварыю, быў п'яны. Кадры ДТЗ знялі камеры відэаназірання. Яно адбылося за паўгадзіны да паўночы з суботы на нядзелю. Паводле звестак міліцыі, 49-гадовы вадзіцель "мазды" спрабаваў праскочыць скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава на чырвоны сігнал святлафора. Аднак машына сутыкнулася з "Ладай - Веста" і пасля бакавога ўдару з'ехала па лесвіцы ў падземны пераход станцыі метро "Акадэмія навук". Нашчасце, па дарозе не сустрэлася пешаходаў. Як паведамляе ГУУС, у мужчыны няма вадзіцельскіх правоў. Раней яго неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.