Вярхоўная рада прызначыла Паўла Клімкіна кіраўніком МЗС Украіны

19 июня 2014

Да прызначэння парламент вызваліў ад выканання абавязкаў міністра Андрэя Дзяшчыцу. Намеснік кіраўніка МЗС Расіі заявіў, што Масква гатова да кантактаў з новым кіраўніком МЗС. Таксама Вярхоўна рада прызначыла Віталя Ярэму генеральным пракурорам краіны. А кіраўніком Нацбанка стала Валерыя Гонтарава. На ўсходзе Украіны, тым часам, аднавіліся цяжкія баі. Ідзе бітва за Краматорск і Северск. Звестак аб загінуўшых за апошнія суткі пакуль не паступала. Генпракуратура Украіны абвінаваціла апалчэнцаў у гібелі двух расійскіх журналістаў у Луганскай вобласці. На што кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі заявіў, што ў целе аднаго з загінуўшых нібыта знайшлі снайперскую кулю. Заўтра ў Маскве пройдзе цырымонія развітання.