У Мінску дзейнічае каля 100 пунктаў вакцынацыі

18 октября 2021

Зрабіць прышчэпку ад каранавіруса зараз можна і ў цэнтры сацабслугоўвання Заводскага раёна сталіцы. Ён будзе працаваць кожны чацвер. Усяго ў Мінску дзейнічае больш як 100 пунктаў вакцынацыі - у медустановах, гандлёвых цэнтрах, на прадпрыемствах і некаторых станцыях метро. Працэдура бясплатная. Патрэбны толькі пашпарт.