Венгерскія правыя другі раз атрымліваюць перамогу

7 апреля 2014

Венгерскія правыя другі раз атрымліваюць пераканаўчую перамогу на парламенцкіх выбарах. Як паказваюць папярэднія вынікі падліку галасоў, партыя Фідэс на чале з Віктарам Орбанам набірае 46% галасоў. Левацэнтрысты атрымалі менш за чвэрць - 24%. Ультраправым дастаўся 21% галасоў. У выніку рэформы выбарчага заканадаўства, праведзенай урадам Орбана, колькасць месцаў у парламенце Венгрыі паменшылася амаль удвая - з 386 да 199 дэпутацкіх крэслаў.