Венесуэла сёння выбера прэзідэнта

20 мая 2018

Грамадзяне вызначаць імя новага кіраўніка дзяржавы і курс краіны на найбліжэйшыя 6 гадоў. Кандыдатаў чацвёра: гэта дзеючы прэзідэнт Нікалас Мадура, лідар партыі "Прагрэсіўны авангард" Энры Фалькон, інжынер Рэйнальда Кіхада і былы пастар Хаўер Бертучы. І Мадура, і Фалькон заяўляюць аб сваёй упэўненасці ў перамозе, сацапытанні паказваюць, што менавіта гэтыя два чалавекі будуць змагацца за галоўную пасаду ў краіне. Права голасу маюць каля 20 з паловай мільёнаў чалавек. Для іх будуць адкрыты звыш 14 тысяч выбарчых участкаў, а бяспеку гарантуюць каля 300 тысяч вайскоўцаў і паліцэйскіх.

Венесуэльскія грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі, змогуць аддаць свой голас на выбарчым участку ў пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі ў Мінску. Ён будзе працаваць да 18 гадзін па мясцовым часе без перапынку.