Вялікабрытанія ўзмацняе жорсткасць міграцыйнай палітыкі

17 октября 2013
Ужо падрыхтаваны адпаведны законапраект. Плануецца рэзка паменшыць колькасць дапамог для прыезджых. Зараз агульная колькасць нелегальных мігрантаў у каралеўстве набліжаецца да мільёна.
Сапраўдным галаўным болем для ўлад з'яўляюцца і фіктыўныя шлюбы з мэтай атрымання пасведчання на права жыхарства. Толькі паводле афіцыйных звестак, у краіне штогод рэгіструецца 15 000 такіх саюзаў. Паводле неафіцыйных, у два разы больш. Паводле апошніх сацапытанняў, дзве траціны жыхароў краіны абураныя небывалым ростам колькасці мігрантаў.