Чэмпіянат Расіі па валейболе страчвае статус адкрытага

18 июня 2014

Гэта значыць, што беларускага клуба ў гэтым прэстыжным турніры ў наступным сезоне не будзе. Такое рашэнне зацвердзіў учора выканкам Усерасійскай федэрацыі валейбола. Апошнім удзельнікам расійскай Суперлігі ад Беларусі быў салігорскі Шахцёр, які з-за фінансавых цяжкасцяў будзе гуляць толькі ў чэмпіянаце Беларусі. Будаўнік з Мінска паспрабуе сілы ў Кубку Расіі.