Гістарычная рэканструкцыя, парад калясак, горад майстроў і канцэрты - Дзень горада адзначаюць у Пружанах

15 июля 2023

Ярка, шумна і святочна сёння ў Пружанах. Гораду споўнілася 590 гадоў. З гэтай нагоды там арганізавалі маштабную ўрачыстасць: з парадам калясак, кірмашом, канцэртамі і гістарычнай рэканструкцыяй. У парку разбілі гарадок са сярэдневяковай кузняй і кухняй, каб можна было ўбачыць, як у Пружанах жылі шмат стагоддзяў таму. Марыя Тройніч сабрала самыя яркія моманты свята. Падрабязнасці ў відэа.