Вялікабрытанія можа выйсці з ЕС

27 января 2016

Вялікабрытанія пачне працэдуру выхаду з ЕС, калі на рэферэндуме перамогуць еўраскептыкі. Гэта заявіў кіраўнік МЗС Філіп Хаманд у парламенце Злучанага Каралеўства. Ён адзначыў, што раней яшчэ ні адна краіна не выходзіла з Еўрасаюза. Пры гэтым плебісцыт па пытанні аб членстве Вялікабрытаніі ў ЕС могуць правесці ўжо сёлета, калі ў Бруселі не пагодзяцца даць Лондану больш паўнамоцтваў.