Вашынгтон патанае ў бела-ружовым колеры

11 апреля 2015

Вашынгтон патанае ў бела-ружовым колеры - там зацвіла сакура. А гэта значыць, што ў амерыканскую сталіцу прыйшла доўгачаканая вясна. Вадаём ля мемарыяла Джэферсана збірае натоўпы турыстаў. Кветкі з'явіліся тут яшчэ напачатку мінулага стагоддзя дзякуючы мэру Токіа. У 1912 годзе ён падарыў гораду тры тысячы саджанцаў сакуры ў знак міжнароднага сяброўства.