Вашынгтон і Кабул падпісалі пагадненне па бяспецы

1 октября 2014

Зараз у Афганістане могуць прысутнічаць больш чым 10 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў да канца 2016 года. Гэтаму папярэднічала падтрыманае Штатамі пагадненне аб падзеле ўлады пасля выбараў прэзідэнта Афганістана. Пасаду заняў Ашраф Гані, а яго сапернік Абдула Абдула стаў прэм'ер-міністрам. Як лічаць ваенныя аналітыкі, Вашынгтон можа сутыкнуцца з неабходнасцю пакінуць войскі ў Афганістане і пасля 2016 года.