Валютныя войны - панацэя ад крызісу

16 февраля 2013
Галоўным валютным агрэсарам з G20 у 2012-м нечакана стала Японія. Крызіс энергетычны плюс спад вытворчасці, плюс вялізныя назапашванні долараў вымусілі Краіну ўзыходзячага сонца пайсці на 20-працэнтную дэвальвацыю ены да долара. І гэта пры тым, што сам долар увесь год падаў у цане да золата. З кастрычніка самай выгаднай здзелкай для валютных спекулянтаў быў продаж ены і купля еўра. Адзін толькі Фонд Сораса за 9 месяцаў зарабіў на такіх спекуляцыях каля мільярда долараў. Эксперты з сусветным імем называюць валютныя войны цынізмам, спробай адысці ад сапраўдных рашэнняў і выратаваць ужо мёртвую эканамічную мадэль.
Латвійскі аналітык Юрыс Пайдэрс упэўнены: у валютных войнаў ёсць толькі два фіналы - дрэнны і яшчэ горшы. Дрэнны - калі лакаматывы еўразоны прызнаюць напампоўванне перыферыі пустымі актывамі і бяруць рызыкі на сябе. Гэта значыць даруюць даўгі Паўднёвай Еўропы, рызыкуючы банкруцтвам уласных банкаў і спусташэннем падаткаплацельшчыкаў.
Горшы сцэнарый - спусташэнне Поўдня аж да продажу ў доўг уласных тэрыторый, напрыклад, грэчаскіх астравоў.
Пакуль Еўропа выбірае трэці шлях - працягвае напампоўваць Грэцыю даўгамі, паралельна даводзячы да галечы яе насельніцтва, плюс перакладае цяжар трат на Паўночную Еўропу і навічкоў Еўрасаюза, напрыклад, Прыбалтыку. З 1 студзеня 2014 года ў еўразону ўвойдзе Латвія. На справе гэта значыць, што кожны яе грамадзянін заплаціць па грэчаскіх даўгах каля 500 еўра.
Аналітыкі разумеюць: валютная вайна - толькі адтэрміноўка новага вітка крызісу. Але хто з палітыкаў і акул бізнесу рызыкне кар'ерай і актывамі і прызнае: рэцэсія яшчэ гадоў на пяць - гэта справа нашых рук? Пакуль такіх адчайных смельчакоў на алімпе ўлады няма.