Другі тур чэмпіянату краіны па футболе стартуе двума матчамі, раскажам якімі і ў колькі

29 марта 2024

Другі тур чэмпіянату краіны па футболе стартуе двума матчамі. Першымі свае сілы правераць футбалісты дзяржынскага "Арсенала", які вярнуўся ў Вышэйшую лігу, і  які на выездзе згуляе супраць магілёўскага "Дняпра". Напярэдадні стала вядома, што стан "Арсенала" папоўніў галкіпер Максім Плотнікаў. Спартсмен за сваю кар'еру выступаў у мінскім "Дынама", "Тарпеда-БелАЗ", салігорскім "Шахцёры", а таксама правёў 6 матчаў за нацыянальную зборную краіны. Ці дапаможа ўзмацненне падапечным Вячаслава Вашкевіча?

Прамую трансляцыю сустрэчы пакажа тэлеканал "Беларусь 5" у 17:00. Пазней брэсцкае "Дынама" на сваім полі прыме "Смаргонь". Пачатак гэтага матча ў 19:00.