Прэзідэнт абмеркаваў падрыхтоўку візіту ў Расію з паслом Аляксандрам Сурыкавым

22 ноября 2015

На тыдні Прэзідэнт Беларусі не толькі прымаў першы пасля інаўгурацыі афіцыйны візіт сербскага калегі, але і паведаміў, куды здзейсніць сваю першую паездку ў статусе зноў абранага Кіраўніка дзяржавы. Гэта Расія. Падрыхтоўку візіту ў панядзелак Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Беларускі лідар выказаў падзяку за запрашэнне Уладзіміра Пуціна. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў кантэксце ўмацавання пазіцый Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза. Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію стане ўжо восьмай сустрэчай лідараў дзвюх краін сёлета.