У заапарку ЗША ягуар напаў на наведвальніцу

11 марта 2019

У заапарку ЗША ягуар напаў на наведвальніцу: яна спрабавала зрабіць з ім селфі. Насуперак забаронам жанчына пералезла цераз  бар'ер і ўшчыльную падышла да вальеры з драпежнікам. 

Пацярпелая атрымала сур'ёзнае раненне рукі. Аднак наступнай раніцай яна вярнулася ў заапарк, каб... папрасіць прабачэння.